Доктор Дождь

22
18
20
22
24
26
28
30

Восенню птушкі ў вырай лятуць,

Я зімаваць застаюся, –

Хай уцякаюць, мне добра і тут,

На Беларусі.

Колькі ў нябёсах красуецца зор,

Імі я не надзіўлюся, –

Вочы дзяўчат, быццам вочы азёр

На Беларусі.

Дзеці смяюцца, квітнеюць сады,

Ветрыкі граюць на гуслях, –

Шчырую песню пачуешь заўжды

На Беларусі.

Разам і ў радасці нам, і ў бядзе

Трэба трымацца за рукі, –

Колькі сардычных і чулых людзей

На Беларусі.

Край зачарованы, край мой лясны –

Кветка на белым абрусе.

Так і жывём – ад вясны да вясны

На Беларусі!