Цішынёй абвіўшы,
Адцвітаюць вербы –
Зацвітаюць вішні.
Чысцінёй крынічнай
Лечаць сны лясныя,
Пройдзе дождж сунічны,
А за ім – грыбныя.
Светла і прыгожа
Тут, на Беларусі, –
Як пакліча Божа,
Я не адгукнуся!
Хата не пустая
І душа без злосці.
У госці завітаю,
Пачастую госця.
Гоніць лёс так шпарка,
А я не сумую, –
Апусцее чарка –
Пададуць другую.
Можа так не гожа, –