Ночкі караценькі!
Маладое – маладым,
Эх, гады́-няго́ды, –
На вяселлі залатым
Пагулять ахвота!
***
Гадаваў я песні свае,
Песціў і ў свет выпускаў, –
Песня-сонейка на небе ззяе,
Песня-ластаўка яшчэ ў руках.
Непрапетая песня-мара,
Незабыўная песня-бэз, –
Песня-рэчанька мне ад мамы,
Песня-ружа ў мяне для цябе.
Я песню ціха прапяю, як памалюся,
За землякоў, за ўсіх сяброў на Беларусі;
А песня-чаіца мне крыламі махае
І я жыву, і я люблю, і я спяваю!
Адпускаў я песні свае
І ляцелі з лёгкай рукі