Не хіліце вы, хлопцы, галовы
У бутэльках не ўбачыўшы дна, –
Будзем жывы, як будзем здаровы,
Пагуляем яшчэ да відна!
Пагуляем да ранку, браточкі,
Не шкадуй, гаспадыня, віна,
Пад аладачкі, пад агурочкі,
Пагуляем яшчэ да відна!
Бо гамонка не ідзе,
Як у чарках суха,
Бо яшчэ наперадзе
Ночка-весялуха!
Не спяшайцеся, хлопцы, дадому, –
Не пагаслі ў вокнах агні.
Пагуляем яшчэ і вядома,
Не шкадуй свой баян, баяніст!
Пагуляем да ранку, браточкі,
Хай нацешыцца дзень-жартаўнік.
Ах, аладачкі, ах, агурочкі –
Не шкадуй свой баян, баяніст!