Вам — заданне

22
18
20
22
24
26
28
30

— Чакай, чакай, сынок! Сёння ж пятніца. Ідзі ты ў гэту міліцыю заўтра.

Уладзімір засмяяўся, супакоіў яе:

— Добра, мама! Пайду заўтра.

І сапраўды, так ужо атрымалася, што пятніца для сям’і Славіных была нейкім фатальным днём. У пятніцу памёр дзед. У гэткі ж дзень сканала бабуля. У пятніцу фашысты арыштавалі Міхаіла Іванавіча. У той момант яны не маглі ведаць, што праз дзесяць гадоў, у пятніцу, памрэ Настасся Георгіеўна.

Уладзімір падышоў да расчыненага акна, убачыў пяшчотна-зялёнае лісце і падумаў: «Такім чынам, пачынаецца новае жыццё. Як яно складзецца?»

Так, для Славіна, як і для ўсіх нашых людзей, скончылася Вялікая Айчынная вайна. Аднак пра спакой ён пакуль не мог нават і думаць. Наперадзе яго чакалі іншыя трывогі, іншыя хваляванні. Барацьба працягвалася.

Пераклад з рускай Язэпа РУНЕВІЧА.