Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris

22
18
20
22
24
26
28
30

– Так, бачыў я і Купалу, і Коласа – усіх я бачыў, ходзяць сабе, размаўляюць у рыфму.

– Мой сябар, скажы, ці бачыў ты ахвяраў войнаў і генацыдаў?

– Бачыў я забітых у розных войнах – жаўнераў і генералаў, цывільных, маладых і старых. Розныя лёсы іх у краіне памерлых.

– Скажы, ці бачыў ты маці маю?

– Так, я бачыў яе, тваю маці. Сказаў бы, што добра з ёй усё, але не магу табе хлусіць. Хто скажа, што добра ў памерлага ўсё? Памерла яна, гэтым усё і сказана.

– Скажы, ці бачыў ты бацьку майго?

– І бацьку твайго я, мой сябра, бачыў. Ты ж ведаеш, што памёр твой бацка, то як мне яго не ўбачыць.

– Ці значыць гэта, што памерлыя ўсё яшчэ дыхаюць, ці значыць, што ніхто не памёр, што плакаць не трэба, што ўсе дагэтуль жывыя?

– Не значыць, сябра, не значыць, памерлыя мёртвыя – яны толькі празрыстыя цені ў тваёй галаве, толькі з вобразам сябра ў ёй ты цяпер размаўляеш, не вернеш нікога ўжо, ніхто ж адсюль не выходзіў, не выйду ні я, не выйдзеш ні ты, як памрэш, толькі вобразы будуць твае ў памяці іншых людзей, як памруць і яны, то ўжо ніхто не ўзгадае, не застанецца нічога. То не спяшайся сюды – кожны сюды патрапіць.

– Што ты кажаш банальныя рэчы, мой сябра.

– Гэта ж песня эпічная, такая ў іх завядзёнка – усё прагаворваць па тры разы, усё паўтараць па чатыры. Я нагадаю, што месца тут падрыхтавана для кожнага, падрыхтаваны цёмны пакой і для цябе, дарагі ты мой Хоміч. Чакае цябе тут пустэча, але раю табе не спяшацца сюды, нават дзеля таго, каб убачыць мяне – свайго названага брата.

– Дарагі А. І. Бацкелю, сябра, скажы мне яшчэ раз, ці бачыў ты маму маю і майго бацьку, ці з імі ў парадку ўсё?

– Яшчэ адкажу раз табе, дарагі ты мой сябра, ні з кім не ў парадку тут, усе мы памерлі, забудзь нас, жыві, а пасля […]

– Дарагі А. І. Бацкелю, сябра, скажы мне, ці добра табе там жывецца самому?

– Не добра […]

– Ці будзе там добра калісьці і мне?

– Не будзе тут добра табе, можаш не спадзявацца.

– Што будзе са мною пасля маёй смерці, дарагі ты мой сябар?

– Нічога з табою не будзе. Сказаў бы, што не будзе з табой нічога тут добрага, але проста нічога не будзе.

– Што будзе пасля […]