Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris

22
18
20
22
24
26
28
30

– Каханы… – Кася дачакалася, калі муж зверне на яе ўвагу. – Помніш, у першай сцэне, калі мы сядзелі аб’яб-ныя коксам на паркінгу каля «Жабкі», ты прасіў мяне або закрыць рот, або яго ўжо не закрываць? – Пшэмак кіўнуў. – З таго часу аўтарская задума зрабіла поўнае кола, і зараз я мушу папрасіць цябе або ўжо давесці гэтую думку да лагічнага канца, што ты, напэўна, зрабіць не зможаш, або завершыць яе проста зараз. Іншымі словамі, я прашу цябе заткнуцца.

– О, я гляджу, усе персанажы ў гэтым творы выступаюць на баку аўтара, – сказаў Пшэмак. – Гэта надзвычай мудра з яго боку. Хто, калі не персанажы, мусяць яго падтрымліваць? Хіба што драбнюткія дэталі ў структуры апавядання.

– Дэталі ў гэтым апавяданні падтрымліваюць адно только чытацкую цікавасць, а ніяк не аўтара, – уставіў Віталь Рыжкоў і працягнуў далей пра Хоміча. – Пасля таго, як Цімур скончыў чытаць свае вершы, у іх з Бацкелем адбылася не абы-якая спрэчка пра тое, хто з іх найлепшы паэт Зямлі Беларускай.

А. І. Бацкель не прызнаваў вершаў як асобнага кшталту мастацтва, дый не пісаў іх, а Цімур Хоміч лічыў, што немагчыма вызначыць першага сярод апошніх, і ў той спрэчцы А. І Бацкель вырашыў, што найлепшы паэт – Цімур Хоміч, а Цімур Хоміч – што найлепшы паэт – А. І. Бацкель. Так яны сталі найлепшымі сябрукамі.

– Рыхтык як мы з табой, братку! – сказаў Адамовіч Рыжкову і палез цалавацца. Вызваліўшыся ад абдымкаў, Рыжкоў працягнуў:

– Зрабіўшыся сябрамі, сябры вырашылі зрабіць экс – то-бок экспрапрыяцыю. Гэта была даўняя ідэя Цімура Хоміча – марксіста зіноўеўскага толку. Усё было ад пачатку добра. Узялі яны дзве тоны грыну гатоўкай у дзяўчыны Хоміча – той, якая працавала начамі ў казіно «Victoria», а грошы хавала ў шуфлядзе з майткамі. Пошук гэтых грошай і быў эксам. Ён ім спатрэбіўся, каб зганяць па будаўнічыя матэрыялы ў Польшчу і хуценька прадаць іх на Жданах, што было другой часткай іх прыгод і сталення – этапам назапашвання першаснага капіталу.

Экспрыпрыявалі яны грошы і паехалі ў бок Горадні. У электрычцы паэты, натуральна, нажэрліся так, што ачунялі толькі на станцыі Жабінка, бо маладыя гопнікі слухалі на мабіле песню «Хімія-хімія, ты, малая, ждзі міня». Тады сябры былі зразумеўшы, што паехалі не на Горадню, а на Берасце. Прыйшлося бусамі-бусамі перабірацца неяк да Горадні, там яшчэ праз Кватары, па-мойму. Ці доўга, ці з галаўным болем, але неяк ужо далі рады – усё-ткі вялікія беларускія паэты і з пахмелля, і з бадуна, але даедуць, куды едуць. Ты паспрабуй пісаць як яны – верлібрам, часам, можа, і хочацца рыфму куды ўставіць або алітарацыю якую, але трымаеш сябе за рукі – не даеш волі свайму падсвядомаму сілабатоніку, які толькі і ные ў сярэдзіне тваёй галавы: напішы «рукі – х-юкі», дадай «ногі – х-ёгі». Карацей, у іх самакатроль быў – гэты б самакантроль узяць і паставіць кіраўніком аддзела тэхнічнага кантролю на зборцы плітаў «Гефест». Таго мудазвона правяраць, які ставіць кнопкі падачы газу ў духоўку. Сярод прысутных ёсць і палякі, то я патлумачу, што ў любой беларускай духоўцы ёсць не толькі круцёлка, якая рэгулюе моц полымя, але і такая кнопка, на якую трэба ціснуць секунд пятнаццаць, каб газ ішоў. Дасцё вы або не дасцё веры, але тая кнопка ніколі як след не працуе. Набудзеш пліту, два-тры тыдні можаш патрымаць кнопку пяць секунд – і пячы сабе пірагі, ці што ты там запякаеш – можа, прыпой які да жопы. Але пройдзе месяц-два – і ўсё: кнопку адпусціў – газу няма! Я па маладосці нават галаву засоўваў у духоўку, не мог паверыць, што так кепска тыя кнопкі робяць, пакуль аднойчы не апёк вуха і з рок-гурта мяне не выгналі ў рэперы.

Менавіта таму на кожнай беларускай кухні ёсць якое-небудзь прыстасаванне, каб гэтую кнопку заціскаць. Напрыклад, у маёй мамы – драўляная ядлаўцовая лапатка, якую яна прывезла з Грэцыі. Яна гэтую лапатку бярэ і ўстаўляе ў ручку духоўкі, а каб быў на кнопку ціск, паміж ручкай і лапаткай мама засоўвае гумовы мячык, з якім сабака гуляўся. Сабака здох гады чатыры як, а прылада жыве. У нас ужо ў краязнаўчым музеі ёсць цэлы пакой, дзе збіраюць прадметы, якімі беларусы заціскаюць кнопку падачы газу. Чаго там толькі няма: і грабеньчыкі, і лыжкі, і апалонікі, і бонгі, і нават парачка вібратараў. Па гэтых прадметах можна вызначыць гады змены мадэльнага шэрагу на «Гефесце» – пліты мяняюцца, а паскудная кнопка падачы газу застаецца!

Таго мудазв-на, які тыя кнопкі падачы газу робіць, і таго выбл-дка, які гэтую працу ў яго правярае, іх паказаць бы, далібог, у вечаровых навінах на БТ, хай бы людзі ведалі, хто цэлай краіне жыццё спаскудзіў. Ні Цімур Хоміч, ні А. І. Бацкель ніколі б не дапусцілі такой нізкай якасці кнопак падачы газу, тым больш, бл-дзь, у духоўках!

Але сабралі сябры жалезную волю ў кулак – і перанесліся проста ў Горадню на памежны пераход. Хто тым пераходам ездзіў, ведае, што яго ўжо апісаў Павал Касцюкевіч у кнізе «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», хаця там і пра Гудагай. Яно і зразумела: у нас пісьменнікі звычайна апісваюць або станцыі аэрацыі, або літаратурны сімпозіум, або як пад пад’ездам пілі, або зацяганыя электрычкі. Штосьці я не помню ніводнага эсэя, як бы наш творца шампанскім «Cristal» змываў какаін з мёртвай Міс свету ў гатэлі ля цёплага мора. У нас неяк або на дне, або знізу яшчэ і пагрукалі. Жылі мы бедна, а пасля нас яшчэ і згвалтавалі. Бывае, часам сярэдне, такое ні туды ні сюды: мэрс ужо набыў, але яшчэ пацяганы, вось ужо Міс Беларусь, але пазамінулага года, а ён быў неўраджайны.

Я гэта да таго, што не буду зноў гэты памежны пераход апісваць, яно вам не трэба. Гэта паэма, а не справаздача ў пракуратуру, каб мытнікаў на тым пераходзе саміх праверылі – ці ў іх катаракта, ці ўжо грошай хопіць, каб ля цёплага мора бухаць з Міс свету – іначай патлумачыць, як там два блокі цыгарэт правозяць чачэнскага ўцекача, я не магу.

Але што цікава, і Хоміч з А. І. Бацкелем неяк праскочылі – можа, не заўважылі іх, можа, неяк Хоміч схаваўся за класавую тэорыю, можа проста пашпарты паказалі з візамі – дый паехалі. Гісторыя цёмная, але прасцейшая за «Сабак Эўропы», напэўна. Але заўсёды ў жыцці ёсць месца ў электрычцы, дзе можна на-бацца танным віном, і месца, зноў жа, у электрычцы, дзе праспацца.

Першым на перон у Беластоку выйшаў А. І. Бацкель і так закрычаў адразу голасна:

– Хто тут хоча паспрачацца пра нацыянальную прыналежнасць Міхала Клеафаса Агінскага? – дурных не знайшлося, бо ўсе дурныя засталіся па той бок польска-беларускай мяжы.

– Не крычы, – сказаў Хоміч, таксама выскачыўшы на перон. – Мы сюды па сандалавы паркет прыехалі, а не твае комплексы ў мае гематомы ператвараць.

Калі, спадарства, вы бывалі ў Беластоку, то ведаеце, што як выскачыш там з электрона, то стаіць будка такая жоўтая, каля яе трэба каго-небудзь злавіць, запытаць, дзе кірмаш ест. Ён табе: «Што ты хочаш? Па-беларуску кажы, а то ты так па-польску мувіш, што мой дзядэк тэраз язык прыкусіць і плакаць будзе, як першы раз Гожкі Жаландковай напіўшыся». Ты яму: «Пшэпрашам пана, рынак дзе?» Ён пакажа, не чужы чалавек. У Беластоку і жывуць адны беларусы, проста ім пасля вайны мяжу паляка правялі вельмі трапна.

Рынак там такі, што сядзяць перакупы, як у Жданах, толькі горшыя. Я ў юнацтве таксама думаў тым паркетам крыху гандлянуць, але не даў рады з гэтымі сквалыгамі. А галоўнае, я на слых лічбы па-польску дрэнна разумею. Але ў Польшчы цяпер скандал на скандале, страйк кабет на ЛГБТ-маршы, а тады ціха было, толькі чутно, як ідуць Хоміч з А. І. Бацкелем па кірмашы і семкі лузгаюць:

– Па чым? – пытае Хоміч як бы ў паветра. І сплёўвае ўбок.

– Трыццаць два! – адказвае як бы паветра, але насамрэч прадавец алею.

– Гэта дарам! – кажа А. І. Бацкель, і ідуць яны з Хомічам далей, семкі лузгаюць.