Вам — заданне

22
18
20
22
24
26
28
30

— Да мяне дахаты сёння прыходзілі два нейкія незнаёмыя мужыкі, сказалі, што яны людзей перапісваюць, нібы да ўборкі ўраджаю рыхтуюцца, ды заадно і дзецьмі, і настаўнікамі цікавяцца, быццам бы да навучальнага года школу хочуць адкрыць. Пыталі, ці тут ты, дзе муж твой. Ну, а калі сышлі, я ў акенца прасачыла за імі, яны тваю хату бокам абышлі, значыць — нездарма прыходзілі. Вось я і вырашыла папярэдзіць цябе.

Таццяна з палёгкай уздыхнула, калі зразумела, што не з благой весткай пра Пятра прыйшла суседка, і спачатку нават не адчула для сябе ніякай небяспекі, але потым паступова да яе стаў даходзіць сэнс сказанага.

Так, не ўстаючы з бервяна, і праседзела да вечара, думала, што ёй рабіць. «Фашысты, вядома, даведаюцца, хто ў мяне муж. Ну і што? Скажу, што як сышоў напярэдадні войны, так дахаты і не вярнуўся. Што яны мне зробяць? Не будуць жа яны мяне ад дзяцей забіраць, у турму саджаць. Калі будуць прымушаць ісці ў школу працаваць — не пайду! А там — глядзі — і нашы вернуцца. Не стануць жа яны нас на зіму ў акупацыі пакідаць, ці можна будзе з вясковымі мужыкамі звязацца, што ў лес падаліся».

Паступова Таццяна пачала супакойвацца, зноў успомніла мужа, маладыя гады. Успомніла, як пазнаёмілася са сваім Пятром, які дэмабілізаваўся ў дваццаць восьмым годзе з войска. Як пасябравалі, а ў трыццатым пажаніліся.

Гледзячы на дзяцей, якія гулялі ля веснічак, успомніла сваё дзяцінства. Цяжкім яно было. Бацька загінуў у Першую сусветную вайну, маці памерла ў цяжкім дваццатым годзе.

Стала жыць дзесяцігадовая Таня ў бабулі. Усё прыйшлося выпрабаваць: і голад, і холад. Але расла дзяўчынка ўсім на зайздрасць: вясёлай, сімпатычнай, стараннай. Пасля сямігодкі паступіла ў педвучылішча. Скончыўшы яго, зноў вярнулася ў вёску.

Усміхнулася Таццяна, успомніўшы, колькі жаніхоў вакол яе ўвівалася, але спадабаўся ёй не свой вясковы хлопец, а Пётр. Яна ведала, што падчас службы змагаўся малады баец з бандамі басмачоў, а калі ўпершыню ўбачыла і зазірнула ў яго чорныя вочы, то зразумела, што наступіла і яе чарга.

Так задумалася маці, што і не заўважыла, калі падышлі да яе дзеці. А яны сталі побач і з трывогай глядзяць на яе.

Таццяна паднялася і ўсміхнулася:

— Ну, што, родненькія, засумавалі? Хадзем, я вас пакармлю.

І яна, абдымаючы Ванюшку і Юльку за худзенькія плечкі, павяла іх да хаты.

Аляксей Купрэйчык

З таго нядзельнага дня, калі вяселле не адбылося, прайшло не шмат часу, але ўсё здавалася такім далёкім, памяталася смутна: слёзы бацькоў, Надзі, хуткая язда на спадарожным грузавіку ў горад, які сустрэў яго ўжо клубамі дыму. Гарэлі жылыя дамы і будынак яшчэ дарэвалюцыйнай фабрыкі.

Купрэйчык заскочыў у інтэрнат, змяніў святочны касцюм на мундзір і адразу ж накіраваўся да месца службы. Упраўленне настройвалася на ваенны рэжым работы. У ліхаманкавай мітусні прайшла ноч, а ранкам наступнага дня да Аляксея прама ва ўпраўленне прыбегла Надзя.

Яны выйшлі з будынка і селі на лаўку ў скверы. Аляксей сумна пажартаваў:

— Дзіўна ў нас складваецца сямейнае жыццё: па дакументах мы з табою муж і жонка, а ў сапраўднасці?

Надзя густа пачырванела, і на вачах у яе нечакана нагарнуліся слёзы.

— Мілы, вайна ўсё адкладвае. Я ж медыцынскі работнік і іду на фронт.

Аляксей у разгубленасці ўскочыў:

— Як на фронт? А я?