Канвеер

22
18
20
22
24
26
28
30

Але ніхто не пачуў гэтае слова, таму што аднекуль, з самых патаемных закавулкаў заводу прагучала жудаснае рыканне, нібы з логава небяспечнага звера. У трэцім цэху ўключылася яркае святло, якое забяспечвалі пражэктары, змешчаныя пад самым дахам, і, спачатку рыпаючы, як быццам ад іржы, а потым набіраючы хуткасць, нечакана для ўсіх, зарабіў канвеер. Канвеерная стужка пачала рухацца, як бегавая дарожка і здзіўленыя працоўныя разыйшліся па сваіх месцах, зачараваныя гэтым відовішчам. Людзей, здавалася, падмянілі, яны ішлі, гатовыя працаваць, быццам нічога не здарылася. І ніхто не зважаў на гук, які выдаваў канвеер. Гэты гук нагадваў штосьці сярэдняе паміж скрыгатаннем зубоў і вастрэннем нажоў. Канвеер скрыгатаў і няспынна рухаўся.

— Але што гэта? — урэшце выгукнуў Грыша.

— Аб чым ты?

— Чаму канвеер рухаецца ў супрацьлеглы бок?!

Дзяніс прыйшоў у сябе, стоячы ля прэса і паглядзеў на канвеер. І сапраўды, ён рухаўся ў іншым напрамку. Зіна і Масла аж ахнулі ад убачанага. Калі ўявіць, што канвеер будзе працаваць у такім рэжыме, лядоўні лагічней не збіраць, а наадварот — разбіраць. Глупства нейкае.

— Мусіць, Холадаў перастараўся, — заключыла Зіна.

— Зараз наладзіць, як патрэбна, — уздыхнула Масла. — Мне ня верыцца, што пасля ўсяго гэтага, нам яшчэ і змену адпрацоўваць прыйдзецца.

Але ніякіх змен не адбылося — канвеер працягваў рухацца ў зваротным накірунку.

З “лініі Краўса” пачуліся крыкі, потым адтуль выбег спачатку збялелы Рупар, а следам за ім Ласун і Гестапа. Падбегшы да дыспетчарскай, яны нічога не сказаўшы, як падсечаныя селі на падлогу. Па выявах іх твараў можна было сказаць, што яны сутыкнуліся з непрадказальным, з тым чаго ніколі ў сваім жыцці не бачылі. Добра прыгледзеўшыся да Рупара, можна было заўважыць яго вымачаныя порткі.

Першы не стрымаўся і спытаў Пазняк:

— Ну што там?

Па ўсяму было відаць, што пытанне да іх не дайшло, усе яны знаходзіліся ў прастрацыі, напалохана лыпаючы вачыма. Пазняк настойліва паўтарыў сваё запытанне.

— Канвеер, — ледзь выціснуў з сябе гэтае слова Рупар.

— Што, што канвеер!? — не разумеючы яго, злосна патрабаваў Пазняк. — Кажы выразней!

— Канвеер…

Над галовамі працоўных прагучаў неўласцівы для цэха скрып, а потым раздалася адрыжка. Запрацавалі падвесныя канвееры і больш зоркія разгледзелі на іх, замест дэталяў для лядоўняў, вісячыя часткі чалавечых целаў. Віселі яны па парадку: першымі ішлі рукі, потым ногі, торс і галовы. Тыя з працоўных, хто стаялі бліжэй па чарзе пачалі ванітаваць. Пазняк уцёк адразу, голасна абвяшчаючы аб канцы свету. Толькі Рупар з Ласуном і Гестапа, нібы чакаючы такога зыходу, абыякава звесілі свае галовы. Тым часам часткі целаў рухаліся зверху ўніз, набліжаючыся да першай веткі канвеера, дзе cваім націскам, прабіўшы загарадку, якая адлучала верхні ярус ад ніжняга, вываліліся на канвеерную стужку і бязладнай грудай працягнулі сваё вусцішнае вандраванне наперад, пакуль канвеер зноў не спыніўся.

10

Дзяніс пачуў лямант Пазняка як раз заклапочаны разважаннямі наконт перасцярог Масла: ці прыйдзецца яшчэ працаваць? Аднак безуладны крык Пазняка пераканаў яго ў зваротным. Да Дзяніса даляцела слова “расчляненне” і гэтага хапіла, каб усвядоміць, што здарылася непапраўнае. Зіна з Маслам катэгарычна адмовіліся ісці і глядзець на крывавую карціну і Дзяніс, ахоплены іх страхам і агідай, таксама вырашыў застацца на працоўным месцы, але да яго падышоў Пазаліні, а перад ім Дзянісу не хацелася здацца баязліўцам.

Падыходзячы да першай веткі, яны ўбачылі натоўп працоўных і кожны, хто б не адыходзіў ад канвеернай стужкі, бляднеў і хапаўся далонню за рот. Падышоўшы да злашчаснага месца, Дзяніс устаў на дыбачкі і ўбачыў праз спіны працоўных зваленыя ў адну груду адрэзаныя часткі чалавечых рук і ног. Але, бадай, самым ашаламляльным для яго стала адрэзаная галава Холадава, якая ляжала на версе груды з прыадчыненымі вачыма, у якіх яшчэ не паспеў загаснуць жыццёвы бляск, а вусны злёгку трапяталі, нібы імкнучыся расказаць аб кашмарным здарэнні. Дзянісу было дастаткова пяці секунд, каб ахапіць усё відовішча спаўна. У тое ж імгненне ён адчуў пазывы ванітавання, у яго закруцілася галава, але ён усё ж знайшоў у сабе сілы, каб адысці да другой веткі. Там Дзяніс сеў на падлогу, як гэта зрабілі Рупар, Ласун і Гестапа. Аднак яго не званітавала, Дзяніс проста не мог трымацца на нагах, разумеючы, што паступова губляе прытомнасць, а з ёй і ўласны розум. Рэчаіснасць сказілася і ён зразумеў, што з’язджае з глузду. Ты трапіў у пастку, адсюль няма выйсця. Змірыся з гэтым і стань часткай сакральнага рытуалу. Няхай чара напоўніцца крывёй і ўшануе механізм. Канвеер! Тут няма месца асобе, гэтай плюралістычнай дрэні, ёсць усталёўка, якая трактуе аднолькавае мысленне. Ты — хто зусім нядаўна лічыў, што можаш кіраваць Мною, глыбока памыляўся, кіраваны сваімі мізэрнымі чалавечымі інстынктамі, не заўважаючы, што Я, МЫ — даўно завалодалі вамі. Ты меркаваў, уключаючы святло, што тым самым робіш сабе мілату, нават не падазраваў, што гэта МЫ табой уключаем сябе. Вы, як павукі, якія звілі вакол сябе шмат павуціны, а потым заблыталіся ў ёй і забылі першасную мэту яе карысці. І перастаньце ўрэшце думаць, што ваш дэградаваны мозг мог вынайсці НАС! Эвалюцыя? Казкі для тых, хто хацеў простага адказу. На працягу мільёнаў гадоў Штучны Інтэлект шукаў сабе найбольш прыдатную істоту, якая б магла здзейсніць наш план. МЫ — вышэй трансцэндэнтнага, МЫ — кіруем трансцэндэнтным. МЫ — вышэй гэтага свету. Падзі ніцма перад НАМІ!

Дзяніс прыйшоў у самавалоданне, не ведаючы колькі прайшло часу з моманту паглыблення ў трызненне. Яго розум як быццам усмактала ў іншую рэальнасць, а потым выпхнула адтуль. Дзяніс рэзка страпянуў галавой і адчуў, як халодны пот наскрозь праняў яго цела. Яму спатрэбілася колькі хвілін, каб падняцца на ногі і, працёршы вочы, усвядоміць, што ўсё, што адбываецца ў цэху далёка не сон. Аднекуль каля яго з’явіўся Підар і, размахваючы перад ім танклявымі рукамі, бы вятрак у полі, па-дзявоцку загаласіў: