Канвеер

22
18
20
22
24
26
28
30

Яна закаціла вочы, у дакладнасці, як гэта рабіла Іра і юрліва ўздыхнула.

— Я не ведаю, што з намі можа адбыцца, мажліва, гэтая ноч апошняя ў маім жыцці і я не хацела б правесці яе вакол гэтых твараў, якія я бачу кожны дзень, ведаў бы ты, як яны мне абрыдлі, і таму на ўсялякі выпадак, для перасцярогі, ты разумееш, так?.. Давай па-хуценькаму перапяхнёмся. Адпярдоль мяне, як можаш.

— Ты што, здурнела? — вочы Дзяніса вылезлі з арбіт. Сэкс у такіх абставінах быў самым апошнім, што магло прыйсці яму ў галаву.

— Хопіць ламацца, я ж згодная, — настойвала Масла.

— Але я не хачу, — упарціўся Дзяніс.

— Давай я яго пацалую.

Масла спакваля спаўзла да яго ног і наступным жэстам ужо пачала расшпільваць яму шырынку.

— Прама тут? — змірыўшыся з яе заўзятасцю, спытаў усё яшчэ разгублены Дзяніс.

— Ну давай адыдзем да кабінак, усё роўна сюды ніхто не зойдзе.

Дзяніс змаўчаў і гэта стала падставай для далейшых дзеянняў Масла. Абапёршыся аб рукамыйніцу, ён не гледзячы ўніз, адчуў, як яе цёплыя пальцы выцягнулі з рабочых нагавіц яго крайнюю плоць. Як толькі яго член апынуўся ў роце Масла, Дзяніс адчуў, што ён гіганцкімі тэмпамі пачаў павялічвацца ў памеры, а яна, у сваю чаргу, запрацавала яшчэ старанней, паскараючыся ў тэмпе. Па ўсім было відаць, што яе спрактыкаванасць грунтавалася на вялікай колькасці перасмактаных фаласаў. Дзяніс заплюшчыў вочы і ўбачыў перад сабой скрываўлены канвеер. Думаць аб іншым не ўяўлялася магчымым. Цяжка было ўзяць і проста так расслабіцца. Расплюшчыўшы вочы, ён асцярожна паглядзеў уніз. Убачыўшы жаўтлявую галаву Масла, якая па-ранейшаму завіхалася каля яго пупа, яму стала сорамна. У гэты момант за сцяной пачулася прыглушаная гамонка, якая з кожным імгненнем узмацнялася, пакуль Дзяніс не пазнаў голас Пазняка. З яго вуснаў зляталі ключавыя словы “сабатаж”, “бязладдзе” і “самасуд”. Іх хапіла, каб ён усвядоміў, што "апазіцыя" перайшла ў атаку.

— Ты чуеш? — спытаў ён у Масла.

— Угу, — апантаная сваёй справай, носам прагудзела яна.

— Трэба ісці на падтрымку…

Масла спынілася, тыльным бокам далоні выцерла вусны і, падняўшыся на ногі, заляпіла Дзянісу такую аплявуху, што ён, як абвараны асеў на падлогу і прастагнаў.

— Казёл, бля, — працадзіла яна і, паддаўшы яму нагой, хутка выйшла з туалета.

Шчака дужа пякла і ён застаўся сядзець, не ведаючы, хто больш вінаваты — ён, не ацаніўшы яе пажадлівую тэхніку, ці яна — так прагнучы сукуплення. Счакаўшы пылу запалу, Дзяніс усхапіўся і пайшоў да выхаду.

Першае, што ён убачыў, былі працоўныя, якія падняліся на ногі, уважліва слухаючы прамовы Пазняка. Дзяніс бачыў толькі яго галаву, расчырванелы твар і бліскучы ад поту лоб.

— Годзе нам слухаць гэтыя казкі пра самадзейнасць канвеера і яго звышнатуральныя якасці, — лямантаваў ён. — Проста прызнайцеся тут перад усімі, што вы забілі Холадава.

— Прызнавайцеся-прызнавайцеся, — загаманіў мужык з сіняком пад вокам. — Няма чаго ўтойваць!

Дзяніс падышоў бліжэй і ўбачыў Рупара, Ласуна і Гестапа, супраць якіх стаяў Пазняк з Чыпушылай, Грышам і яшчэ гуртам мужыкоў не міралюбівага выгляду.