Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris

22
18
20
22
24
26
28
30

– Гэта таму што кебабні глыбока чужыя польскай культуры?

На шчасце, дзверы зазвінелі – у памяшканне зайшоў Віталь Рыжкоў, і Агата пераключылася на яго.

– Віталь, сёння ў вас спатканне ўсляпую. Хто вам больш падабаецца: нейкая манікюрка або я?

Рэпер ужо адкрыў быў рот, каб адказаць, але заўважыў, што яго здымаюць, і задумаўся, ці варта наогул у гэтым удзельнічаць.

– Брат, ты замаўляй, – сказаў яму араб. – Бо іначай яны паесці не дадуць.

Выбраўшы ежу, Віталь агледзеўся: столік быў адзін. І ён прысеў да Марыі.

– Нарэшце, – скзала Агата. – Нашы героі ўз’ядналіся. Выцягвай, – звярнулася яна да асвятляльніка.

Мужчына ўзяў з торбы два келіхі, паставіў іх на стол.

– Марыя, чаго б вы хацелі выпіць?

– Белага паўсухога, лепш італьянскага, – адказала дзяўчына.

– У нас толькі сапліца, але яна ружовая, – асвятляльнік пачаў напаўняць кубкі.

– Віталь, скажыце, вам падабаецца Марыя?

– Так, – адказаў Віталь, паглядзеўшы на порназорку як на хворую.

Агата паглядзела на Віталя, на Марыю, зноў на Віталя.

– Ладна, – сказала порназорка. – Давайце абмяркуем актуальныя пытанні культуры. Марыя, скажыце, ці можна было размясціць на самай высокай скульптуры Хрыста вай-фай перадатчыкі?

– Я не ведаю. Я пра гэта ніколі не думала, – адказала дзяўчына. – Я думала, што тут першае спатканне.

– Віталь, а што вы думаеце пра вырубку Белавежскай пушчы?

– Можна я шаўрму забяру?

Кухар сапраўды акурат прынёс шаўрму і падаў яе Віталю і Марыі. Госці ўзялі ежу, а аператар пачаў здымаць то яго, то яе, падносячы камеру да самых твараў.

– Марыя, а ты магла б зрабіць агучку да таго, як Віталь есць?