Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris

22
18
20
22
24
26
28
30

– Навошта? Так і будзем казаць, што яны ў нас на хлебе і вадзе ў цэху робяць працы. Шкада, што іх бізунамі біць нельга.

– Дык, можа, на Беларусі такі цэх зробім?

– А хто іх лупцаваць паедзе? Я не хачу. І могуць прымусіць якую-небудзь мыту плаціць. Не, давай тут, хай сабе і без бізуноў.

– Крута. Толькі нам патрэбны чалавек, каб сачыў за імі.

Сяброўкі пачалі думаць, каго паставіць сачыць за ўкраінцамі. Хутка яны сышліся на тым, што найлепшы кандыдат – Ліза Лянкевіч. Апроч таго, што яны добра ведалі мастачку, ніякіх іншых пераваг у яе кандыдатуры не было, зрэшты, пры безальтэрнатыўным галасаванні перамагчы можа нават Статкевіч.

– Гэта ты супер прыдумала, я сама ніколі не здагадалася б. Тут нават не трыста адсоткаў – да канца жыцця будзем забяспечаныя.

Таццяна ў гэтым шчыра сумнявалася, але бачыла нічым не абмежаваныя магчымасці па ператварэнні дзяржаўных датацый у цяжкую металургію на футры з дыямантамі для сябе і прыватныя школы ды шырокія перспектывы для Зоі.

Яшчэ колькі хвілін яны радаваліся свайму новаму бізнес-плану і вырашылі рабіць справу, пакуль справа не зрабіла іх. Патэлефонілі Лізе Лянкевіч.

Мастачка ў гэты час ляжала на лясах пад купалам у касцёле Трох крыжоў і прамалёўвала крылы нейкаму анёлу, а можа быць, і арханёлу, хто іх там разбярэ. Званка яна не пачула.

– Ладна, – сказала Кася. – Датэлімся пазней. Давай пакуль падумаем наконт цэха і хто будзе займацца адміністрацыйнымі справамі.

– Слухай, давай ноймем Капейкіна? Ён усё адно нічога не робіць, толькі шукае свайго Хоміча, хай чымсьці карысным зоймецца! Уяўляеш, у нас сапраўдны агент КДБ будзе апекавацца мастакамі!

Прапанова Тані вельмі спадабалася Касьцы, і яна патэлефоніла Капейкіну. Афіцэр таксама не зняў слухаўку, бо акурат у гэты момант ён часткова знаходзіўся ў Агаце Кокс.

Усім вам цікава, якім менавіта чынам афіцэр заглыбіўся ў іншага чалавека, але хоць гэта і парнаграфічная паэма, ды толькі ў тым сэнсе, што яна мае на мэце паказаць самыя нізкія чалавечыя памкненні і подлыя справы, на якія наважваюцца людзі, трапіўшы ў розныя жыццёвыя калізіі (перадусім я маю на ўвазе самога сабе – каго толькі абэлтухам не выставіш, каб вам спадабалася). Сэкс жа дваіх дарослых людзей па ўзаемнай згодзе ніякім чынам не з’яўляецца справай нізкай. Таму скажу проста: агент КДБ клосціў порназорку ў догі-стайл, або па-простаму пёр ракам.

Аднак праз пяць хвілін (так-так ён быў з тых людзей, якія любяць пасля сэксу паляжаць пяць хвілін абняўшыся), Капейкін перанабраў Каську, але размаўляць па тэлефоне пра справы адмовіўся напрамілы бог і ўжо праз паўгадзіны прыехаў у галерэю.

– Капейкін, вам так пасуе гэтая форма! А гэтыя аксельбанты цудоўна падкрэсліваюць колер вашых вачэй, – сказала Таццяна, пакуль агент КДБ раскланьваўся.

– Дзякую, – Капейкін прысеў на крэсла і прыклаў руку да грудзей. – Я ўважліва вас слухаю, у чым бы ні палягала ваша прапанова, упэўнены, што з радасцю яе прыму.

Аднак выслухаўшы сябровак Капейкін пачаў так:

– Я клянуся вам, яснавяльможныя пані, што ўсёю душою і ўсім сэрцам прагну прыняць вашу шчодрую і прывабную прапазіцыю, аднак статут, паводле якога я жыву і якому прынёс страшныя клятвы, абавязвае мяне адмовіцца на карысць маёра Галандскага.

– Якога яшчэ маёра Галандскага? – не зразумела Таццяна.

– О, гэта адзін з самых спрытных афіцэраў пятага ўпраўлення, якіх я толькі ведаю. Але рэч нават не ў гэтым – проста ён стоадсоткавы габрэй, а паводле нашага статута, займацца справамі гаспадарчымі можа толькі габрэй.