Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris

22
18
20
22
24
26
28
30

– Коля, – сказаў Вікенціч. – Мы з мужыкамі ўжо ўсё вырашылі. Усе са мной згодныя, дакладней, так, Мікалай Віктаравіч, увесь наш калектыў згадзіўся, што парушаць традыцыі недапушчальна. То калі ты нам праставіш?

Мікола ўскачыў на ногі.

– Мужыкі, што вы з мяне смяецеся! Гэта ніх-я не смешна! Вашу маць!

– Оооо! – працягнуў Міхалыч. – Ужо да маці маёй дабраўся.

– Міхалыч, ты што, чурка? Ды ты сам увесь час кажаш «тваю маць», «тваю маць»! Усе так гавораць! Вікенціч, Іваныч, Грышка – усе! – Мікалай быў у гістэрыцы.

Міхалыч глядзеў кудысьці ў падлогу, маўляў, не хочацца, але трэба, прыйдзецца даць некалькі разоў у галаву, каб думаў, пра што гаворыць. Мікола сеў пры сваёй шафе. Закрыў твар далонямі – здавалася, ён зараз заплача, яго нават пачало трэсці, але замест гэтага ён зноў устаў.

– Значыць так!? Значыць вось так!? – крыкнуў ён.

Мікалай развярнуўся да шафы і зняў з яе плоскі тэлевізар, які да гэтага быў не ў фокусе. Працоўны, трымаючы прыбор дзвюма рукамі, размахнуўся і ўдарыў па галаве Міхалыча, які толькі-толькі прыўзняўся. Міхалыч, страціўшы прытомнасць, зваліўся на падлогу, на яго пасыпалася бітае шкло і пластык з тэлевізара.

– Ах вы выбл-дкі!

Мікалай зноў замахнуўся, гэтым разам цэлячы ў Вікенціча, але той адскочыў. Адзін з мужыкоў раскручваў у руцэ салдацкі пас, яшчэ адзін выцягнуў з шафы кавалак арматурыны. У апендыкс пачалі забягаць іншыя мужыкі, неўзабаве асобных крыкаў з агульнага гармідару было ўжо не разабраць, як і не зразумела стала, хто з кім б’ецца.

Камера ад’ехала ад бойкі і, паскараючыся, паплыла калідорамі так, нібы аператар бег спінай наперад. Ён прамінуў прахадную, выскачыў на ганак завода, пераскочыў на іншы бок дарогі. Адсюль было добра бачна, што камера вылецела з завода «Гарызонт». Аператар пастаяў некалькі секунд і пагасіў выяву.

На экране з’явіўся надпіс: «Тэлевізары “Гарызонт” – найлепшыя ў свеце».

Словы патрывалі з паўхвіліны, і зноў з’явіліся мужыкі, а Мікалай пачаў скардзіцца на Іваныча. Кася выключыла тэлевізар.

– Сур’ёзная праца, – сказала Таццяна.

– Я ж табе казала, – Кася прамовіла нейтральным тонам, але ў душы вельмі радавалася, што сяброўцы спадабалася. – Амаль задарма адарвала.

– У суд не пададуць? – запытала Таццяна.

– Калі пададуць, то кошт вырасце. Больш, праўда, у мяне нічога няма. Таму я цябе і запрасіла. Мне патрэбная партнёрка, каб адбіраць працы. Цяпер я закупаюся на Беларусі, але, можа быць, варта браць і ўкраінскія, малдаўскія, казахскія ці якія там яшчэ. Карацей, гэта мы маглі б абмеркаваць.

– Слухай, такое пытанне. Можа, мы набудзем цэх дзе-небудзь у Беластоку, ці дзе там цэхі цяпер танныя, прывязём туды чалавек сто ўкраінцаў – і хай яны робяць?

Кася задумалася.

– Ідэя класная. Біяграфіі мастакам самі будзем пісаць?