Вам — заданне

22
18
20
22
24
26
28
30

Прышлыя, відаць, спяшаліся і перайшлі да справы:

— Марфа Сцяпанаўна, а што гэты ты намі цікавіцца пачала, што, справа якая ёсць?

Гаспадыня ўжо ачулася і ахвотна адказала:

— Вядома, ёсць, Іосіфавіч. Сын мой, Антон, абвясціўся. А куды ж яму як ні да вас падавацца? Таму і хадзіла па людзях. Ведала, што калі не падкажуць, дзе вас шукаць, то вам перададуць. Бачыш, не памылілася.

— Бачу, бачу, ты заўсёды ў нас кемнай была. Ну, а дзе ж Антон?

— На гарышчы. Зараз паклічу.

Не прайшло і пятнаццаці хвілін, як госці разам з Антонам крочылі агародамі да лесу. А ў хаце стаялі пажылая і маладая жанчыны і плакалі. У іх наперадзе былі доўгія дні трывог, страху і надзей.

Уладзімір Славін

Дзякуючы падпольшчыкам і партызанам многія жыхары Беларусі ведалі пра шматлікія найважнейшыя падзеі на фронце. Лістоўкі паведамлялі не толькі пра перамогі на франтах, але і пра паспяховыя аперацыі партызан, заклікалі насельніцтва да актыўнай барацьбы з гітлераўцамі.

Мацнела і Мінскае камуністычнае падполле. Падпольшчыкі арганізоўвалі ўцёкі з канцлагераў палонных чырвонаармейцаў і камандзіраў і, рызыкуючы жыццём, перапраўлялі іх у партызанскія атрады, дзе патрэбны былі баяздольныя, навучаныя байцы і камандзіры Чырвонай Арміі.

Шмат шкоды немцам нарабілі мінскія падпольшчыкі сваімі дыверсіямі. Яны вывелі са строю вадакачку і водаправодную сетку, і чыгуначны вузел каля дзесяці дзён заставаўся без вады. На запасных пуцях было замарожана амаль пяцьдзясят паравозаў.

Валодзя Славін хваляваўся, перажываў, засмучаўся, што застаецца ўбаку ад вялікіх спраў. Неяк увечары, седзячы ў сваім пакоі, каторы ўжо раз вярэдзіў сябе думкай: «Бацька вось працуе ў друкарні, дастае падпольшчыкам фарбу, паперу, шрыфты, часта прыносіць чыстыя бланкі аўсвайсаў. А я? Сяджу — быццам спраў ніякіх няма. Урэшце я павінен заняцца чымсьці сур’ёзным!»

Ён ледзь дачакаўся бацькі і прама заявіў: калі яму не дадуць якую-небудзь справу — пачне дзейнічаць сам. Бацька, добра ведаючы характар сына, ціха сказаў:

— Патрывай, сынок, да заўтра.

На наступны дзень Міхаіл Іванавіч паклікаў сына:

— Ну, Валодзя! Ёсць работа. Заўтра пойдзеш уладкоўвацца.

— Куды, тата?

— У майстэрню, дзе рамантуюць пішучыя машынкі. Гэта недалёка ад Дома ўрада. Начальнік майстэрні — цывільны немец. Цябе парэкамендавалі нашы людзі. Ён давярае ім.

— Што я буду рабіць? — роспачна спытаў Валодзя.

Бацька зразумеў настрой сына, спакойна растлумачыў: