Вам — заданне

22
18
20
22
24
26
28
30

— Кінь ты, Света, — махнула рукой Настасся Георгіеўна, — яму яшчэ далёка да жаніхоў, дый вайна ідзе, хіба да гэтага зараз?

— Так, ваша праўда, — зрабіла сумны выгляд Латаніна, — вайна праклятая… Гэтыя немцы шмат нам гора прынеслі. Хоць бы вестачку якую атрымаць, як там на фронце нашы трымаюцца, хоць бы выстаялі перад іх танкамі ды самалётамі. Я вось толькі дзіўлюся, чаго мы без справы сядзім? Мы таксама маглі б нашым дапамагчы.

— Э, мілая, — спалохана сказала Настасся Георгіеўна, — паслухай маёй парады — не лезь ты ў гэту справу. Мы ж з табой мірнае насельніцтва, а немцы такіх не чапаюць. Яны ж бяруць толькі тых, хто ім шкодзіць. Вось і табе я раю: няма чаго ў бойку лезці, у іх вунь колькі салдат ды прылад розных, што ты ім зробіш? Толькі галаву страціш. Таму, паслухай мяне, выкінь такія думкі з галавы і іншым пра гэта не кажы, а то пашкадуеш.

Латаніна ўсміхнулася:

— Што, цётка Стася, пойдзеце на мяне ў гестапа даносіць?

— Ды ну цябе! Чаго гэта я пайду, быццам я не бачу, што не сур’езна ўсё гэта мелеш. Раскажы ты лепш, як справы дома, усе здаровыя?

— Так, дзякуй богу. Я, дарэчы, чаго да вас забегла? Ці не пазычыце вы мне таркі, хачу дранікаў прыгатаваць.

— Чаму ж не пазычу. — Г аспадыня выйшла на кухню і прынесла тарку. — На, бяры, рабі сабе дранікі і еш на здароўе.

Святлана ўзяла тарку і пайшла. Настасся Георгіеўна доўга глядзела ёй у спіну, калі яна ішла па двары да брамкі. Уладзімір глуха сказаў:

— Ну, заўтра трэба чакаць гасцей. Вось убачыш, мама, пасля абеду немцы як штык з’явяцца да нас.

Калі прыйшоў Міхаіл Іванавіч, маці, сын і дачка, дапаўняючы адзін аднаго, паведамілі яму пра «госцю». Гэта ўсхвалявала Міхаіла Іванавіча, і ён доўга пра штосьці думаў. Затым паглядзеў на жонку і дзяцей:

— Добра, засмучацца не трэба. Па-першае, можа, мы дарма Святлану падазраём, па-другое, як сцямнее, мы з табой, Валодзя, сёе-тое перахаваем у агародзе. — Міхась Іванавіч устаў з крэсла, прайшоўся па пакоі і нечакана ўсміхнуўся: — І, па-трэцяе, заўтра нядзеля, і вы ўдваіх занясеце ўсё гэта на рынак і аддасцё аднаму чалавеку, ну, а як гэта зрабіць, я скажу заўтра, а цяпер я хачу есці, і калі ты, маці, мяне ў гэтую ж хвіліну не накорміш, памру з голаду.

Нядзельная раніца выдалася сонечнай і марознай. Бацька папрасіў Валодзю павартаваць, а сам накіраваўся з лапатай у агарод, дзе ўначы яны закапалі ў вядры ўсё тое, што трэба было сёння перадаць партызанскай сувязной.

Паснедаўшы, Настасся Георгіеўна і Валодзя накіраваліся на Камароўку. Каля веснічак яны суткнуліся з жанчынай з суседняга дома. Яна таксама ішла на рынак, і яны пайшлі ўтраіх. А вось і ён — Камароўскі рынак, размешчаны ля самага балота, праз якое ўлетку прайсці было немагчыма, а цяпер людзі падыходзілі да рынку з усіх бакоў.

Маці рабіла выгляд, што прыцэньваецца да прадуктаў, а сама вачамі шукала патрэбнага ёй чалавека. Суседка, якая паспела ўжо выменяць даваенную ваўняную кофту на невялікі кавалачак сала і дзясятак яек, пачала прыспешваць Настассю Георгіеўну.

Славіна не ведала, як пазбавіцца ад суседкі. Але раптам пачалася паніка, пачуліся крыкі: «Аблава! Аблава!»

Маці ўзяла сына за руку:

— Застаёмся на месцы. Дакументы ў нас у парадку.

Валодзя здзівіўся. Ён добра ведаў, што ў маці ў торбе ляжаць роўныя стосы пісчай паперы, капірка і, самае галоўнае, фотаапарат. Усё гэта яны павінны перадаць жанчыне, партызанскай сувязной, якая скажа: «Ці няма ў вас на продаж ботаў і жаночага футра, пажадана чорнага колеру?» Мама і суседку паклікала з сабой для прыкрыцця, а тут, на табе, — аблава! Ён нахіліўся да маці і ціха, каб суседка не чула, сказаў:

— Мама! Але ў цябе ж у торбе.