Канвеер

22
18
20
22
24
26
28
30

— Так сабе — працоўныя-быдланы і благое паветра. Хутчэй бы атрымаць свае грошы.

Ілля ўсміхнуўся.

— Дваццпць пятага да нас прыязджае выдатны old school гурт з Германіі, — сказаў ён.

— Праўда? Крута! Трэба будзе абавязкова схадзіць, у мяне як раз у гэтых лічбах аванс.

— А на гэтых выходных у “Step”,[3] як заўсёды рэтра. Пойдзеш?

— А ты?

— Такое проста нельга прапускаць! Рок-н-рол, выпіўка і цёлкі! — яго юрлівасці, здавалася, не было краю.

— І колькі ўваход каштуе?

— Пятнаццаць тысяч, калі ў рэтра-касцюме — дзесяць, — дасведчана вымавіў Ілля.

— Мабыць, толькі з Ірай…

Ілля глыбока зацягнуўся і паківаў галавой.

— Так, ведаю — павязаны па руках і нагах, але, прынамсі, з дзяўчынай яшчэ лепей адрывацца. Прыходзьце, будзе весяла!

Міха з Кірылам спазніліся на дзесяць хвілін. Прыйшлося чакаць пакуль яны дапаляць, а потым усе разам пайшлі за кінатэатр. Абліцаваныя дамы абапал Інтэрнацыянальнай адразу разгарнулі перад вачыма хлопцаў сваё сапраўднае аблічча. Абшарпаныя, брудныя з невідушча-цьмянымі вокнамі, тут, з другога боку, яны нагадвалі раён, які знаходзіцца ў рэзервацыі. Выгляд асфальта наводзіў уражанне, што па ім праехаў бульдозер. Кантэйнер са смеццем быў распісаны свастыкамі розных памераў, якія аздаблялі лічбы “88”, а побач, на цаглянай сцяне электрападстанцыі, чырвоным — выведзена альфа заключанае ў амега. Такі кантраст выклікаў шчырую ўсмешку. Але раз з тым, здавалася, быццам, патрапіў у Англію канца сямідзесятых, Sex Pistols, Анархія і поўны дыстрой. За электрападстанцыяй, пад разгалістым клёнам, перад хлопцамі паўстала аблезлая будка, якая збольшага нагадвала вясковы клазет — гэта месца і з’яўлялася “рэпетыцыйнай кропкай”. Яны падышлі бліжэй. З боку каля металічнай дзверы знаходзіўся дамафон. Дзяніс націснуў на кнопачку, услед за чым пачуўся ўласцівы ціхі званок — дзверы пстрыкнулі. Дзяніс пасунуў іх ад сябе на сябе і яны лёгка расчыніліся. За дзвярыма аказалася доўгая (метраў пяць) лесвіца, прыступкі якой вялі ўглыб гэтакага падзямелля-бамбасховішча. Хлопцы, адзін за адным, асцярожна пачалі спускацца ўніз. У памяшканні было змрачнавата і ў паветры адчуваўся выразны прысмак вільгаці. Яны спусціліся, завярнулі за вугал і апынуліся ў цесным пакойчыку. На сценах віселі электра і бас-гітары, талеркі для барабанаў, а таксама апраўленыя фотаздымкі з выявамі знакамітых беларускіх гуртоў. Дзяніс прыкмеціў “N.R.M.”, “Ляпіс Трубяцкой”, “Neuro Dubel” і інш. Большую частку пакойчыка займаў стол з кампутарам. За ім сядзеў адміністратар дадзенай багадзельні: худы хлопец з русымі дрэдамі. У цьмянасці святла можна было разглядзець яго чырвоныя вочы. Ён сядзеў нерухома і па-дзіўнаму ўсміхаўся.

— Мы запісваліся на дванаццаць гадзін, — cказаў Міха і хлопец, быццам абудзіўшыся з глыбокага одуму, падазрона паглядзеў на смаркачоў, якія з’явіліся перад ім, як змрочныя здані, і ліхаманкава залыпаў чырвонымі вачыма.

— Зараз праверым, — праз некаторае імгненне глуха прамовіў ён.

Прыйшлося пачакаць, пакуль падабенства Боба Марлі адшукае іх у электронным спісе зарэгістраваных.

— Да-м-б-ро-ў-скі, — расцягнуў ён прозвішча Міхі, нібы яму прыйшлося прачытаць яго наадварот.

— Так.

— У вас другі пакой.

— Мы ў курсе.