Канвеер

22
18
20
22
24
26
28
30

— Ды яны за адно з ім, забілі Холадава, а цяпер гэтых хочуць парашыць, — гыркнуў сінякасты.

Пазняк паступова прыходзіў у прытомнасць, вярцеў галавой і мармытаў у трызненні незразумелыя словы.

— А навошта было збіваць іх? — спытала Зіна.

Снайпер паблажліва паглядзеў на яе дурны выраз і, спрабуючы не раздражняцца, сказаў:

— Хіба вы не зразумелі, што яны хацелі дэзарганізаваць нас, разбіць на купкі, узлаваць, пасеяць недавер, урэшце ўчыніць самасуд над нявіннымі людзьмі, карыстаючыся бязважкімі здагадкамі. Мы не дзеля гэтага тут згрупаваліся.

— Цяпер, напэўна, усё адно ці ад чалавека, ці ад канвеера загінуць, — сказаў мужык з ліцейкі.

— Ад чалавека не так страшна, — сказала Зіна.

— Не-не, ад канвеера!

— Ні ад каго, — заключыў Снайпер. — Мы сабраліся ў гэтым месцы, каб чакаць раніцы, тут усё навідавоку, мы недасягальныя для канвеера. І чым раней вы гэта зразумееце, тым для вас жа будзе лепш і ніхто больш не загіне.

— Ат, глупства, — сказаў сінякасты. — Чаму мы павінны вам верыць?

— Можаш не верыць, але дзеля бяспекі, заставацца трэба тут.

— Канвеер, кажаш? — не мог супакоіцца сінякасты. — Добра, зараз праверым.

— На тваім месцы я б не выпрабоўваў лёс, — сказаў яму Ласун.

Сінякасты ўсміхнуўся і пайшоў да першай веткі. Ужо набліжаючыся да канвеера, ён адчуў страх, але страх перад прычыненай працоўнымі халатамі гурбой чалавечых рэштак і каб ніхто гэтага не заўважыў, бадзёра ўскочыў на канвеер. Павярнуўшыся да ўсіх, сінякасты зычна свіснуў і выкрыкнуў:

— Ну што, забіў мяне канвеер, разарваў на кавалкі?

Як толькі ён сказаў апошнія словы, канвеер нечакана ўключыўся.

— Ага, пасадзілі там за пульт змоўшчыкаў і цяпер збіраецеся…

Гэта было апошнім, што сказаў у сваім грэшным жыцці сінякасты. На долю хвіліны ён застыг, як прыкаваны да зямлі, вочы яго ашклянелі, а потым усе рабочыя без выключэння ўбачылі, як яго цела падзялілася на шэсць частак і грымнулася на канвеерную стужку, аблiўшы яе пырскамi крывi.

11

У другі раз працоўныя ўзгадалі перадсмяротныя словы майстра Прошына і, агаломшаныя ўбачаным, большая іх частка кінулася бегчы ўздоўж па пераходу да выйсця ў другі цэх. Спайпер з Рупарам да хрыпаты ў горле крычалі ўсім наўздагон, заставацца на месцы. Быў момант, калі і Дзяніс хацеў сарвацца і кінуцца за імі. Пад нагамі гарэла зямля, але на гэты раз яго стрымаў розум і сорам перад тымі, хто застаўся. Аднак збеглыя працоўныя не надалі ўвагі крыкам. Ніхто не ведаў, што так абернецца.