Дзяніс, падышоўшы, павітаўся з усімі і адразу спытаў:
— Яшчэ хто будзе?
— Я тэліў Андрэю, ён абяцаў сабраць усю банду.
Стаялі.
— Ну дык вось, — распачаў Коля, відавочна, перапыненую гутарку, — стаю я ля крамы, карашоў сваіх чакаю. Падыходзіць! З выгляду, звычайны мужык, чымсьці, падобны… ну на выкладчыка нашага па Гісторыі Беларусі… Пралецкага, во! А я, тыпа, ні пры справах, стаю і цыгарэту папальваю. Падыходзіць да мяне і пытае: “Малады чалавек, не дасцё прыкурыць?” Ну я што, дастаў запальніцу, працягнуў яму, ён узяў. Прыкурыў значыць, запальніцу вярнуў і стаіць побач, не адыходзіць. Я ад яго адвярнуўся, а ён мне і гаворыць: “Слухай, хочаш грошай зарабіць?” Хто ж не хоча, вядома я захацеў! Ну мы адышлі падалей. І гэты хрэн куртаты на вуха мне і кажа: “Давай я ў цябе адсмакчу”. Вось гандон пляшывы! Я рэзка ад яго адхіліўся і ўжо прыгатаваўся размажджэрыць яму лыч, а гэты афэлак гліст стаіць і ўсміхаецца мне. “Не пашкадуеш, — енчыць, — добра заплачу”. У мяне ўжо з рота амаль зрываецца сказаць: “Ды пайшоў ты, підар, на…”. Як у маім мозгу ўзнікае думка.
— Даць яму адсмактаць?! — перабіў Колю Лысы і ўсе зарагаталі.
— Га-га, ёлупы, далей слухайце… Карацей, я як быццам бы згадзіўся.
Хлопцы душыліся ад смеху.
— Мы зайшлі за краму, да кантэйнераў са смеццем і ён адразу ж на кукішкі сядае, і вусны свае паганыя аблізвае. Ведалі б вы, якая мяне тады агіда разабрала, усведамляючы, што перада мной сапраўдны закончаны гомік. Я і кажу: “Пачакай, мы не дамовіліся на конт грошай”. Ён увішна дастаў з кішэні кашалёк, зашамацеў у пальцах стодаляравай купюрай і паклаў зваротна. “Грошы ёсць”, — сказаў, — komm zu mir, мой хлопчык”. Тады я падышоў бліжэй, а той ужо і рукі да шырынкі маёй цягне…
Коля вытрымаў невялікую паўзу, паглядзеўшы, як хлопцы, паадчыняўшы раты, чакалі працягу гісторыі і выгукнуў:
— І як дам яму з калена па зубах, што аж іскры пасыпаліся, сур’ёзна! Ён, канечне, зваліўся на глебу і заскавытаў, як шчаня. Я маментальна абмацаў яго па кішэнях, знайшоў спачатку вадзіцельскае пасведчанне, потым дастаў і кашалёк, а ў ім, каб вы ведалі — пяць сотняў “грыноў”.
— Шкада, — цмокнуў Лысы, — я думаў ты ўсё ж дасі яму адсмактаць.
— Ды пайшоў ты, прыдурак! — гыркнуў Коля і піхнуў Лысага ў грудзі. Дзяніс з Жорыкам адразу перахапілі абодвух.
— Скажы мне яшчэ што-небудзь, крэтын! — крыкнуў з-за спіны Дзяніса Коля. У адказ Лысы, за спінай Жорыка, паказаў непрыстойны жэст языком за шчакой.
Праз некаторы час яны супакоіліся, але засталіся стаяць на адлегласці паміж хлапцамі.
— А што ты зрабіў з грашыма? — для разрадкі канфлікту спытаў Дзяніс.
— Сотню ў той жа вечар прапілі, а астатнія чатыры сабе пакінуў.
Потым падышоў Міха, следам за ім і Ілля з бутэлькай піва. Хлопцы павіталіся. Яны таксама былі падшафэ.
— Што нахмураныя такія, яшчэ не паспелі ўляпіць? — звярнуўся да ўсіх вясёлы Міха.
— Зараз я камусьці паміж вачэй уляплю! — чырванеючы, прашыпеў Коля.