Дзяніс падняўся на ногі і абапёрся азадкам аб парэнчы, так што яго постаць стала прыкметнай, калі б хто-небудзь паглядзеў на дах з нізу.
— Праўда я зачапіў цябе сваім нахабствам, сцвярджаючы, што ведаю цябе наскрозь? — спытаў ён.
— Ні кропелькі, — адказала Іра.
— Кінь, зачапіў жа?..
— Хутчэй, ты паказаў сваю недасведчанасць у гэтай досыць асабістай прасторы.
— Ты хочаш сказаць, што за восем месяцаў свайго партнёра нельга вывучыць?
— Безумоўна. Таму што гэта немагчыма. Немагчыма нават на працягу ўсяго жыцця.
— Лухта, — сказаў Дзяніс.
— Я сур’ёзна. Людзі жывуць, пражываюць жыццё і большасць з іх ня ведае навошта, навошта гэта патрэбна? Яны жывуць, скажам, дзеля працягу роду, меншасць з іх па ўзаемным каханні, і зусім невялікі адсотак проста, таму што адчувае ў гэтым патрэбу. Гэта як тое, што ты не можаш сказаць аб чым я зараз думаю.
— Што я дурань?!
Іра ўсміхнулася.
— Ты, я бачу, мой хлопчык, вельмі высокага аб сабе меркавання.
— Добра, аб чым жа?
— Аб апельсіне.
— Чаму аб апельсіне?
— Проста так, мне захацелася апельсіна і ў гутарцы з табой я падумала, як цудоўна было б зараз з’есці сакаўную дольку.
Вецер авеяў спіну Дзяніса прахалодай. Разам з тым у яго горле з’явіўся камяк і яму патрэбен быў некаторы час, каб праглынуць яго. Горла апякло чымсьці горкім.
— О’кэй, — вытрымаўшы кароткатэрміновую паўзу, сказаў Дзяніс. — Паслухай мяне ўважліва. Калі я ўпершыню цябе ўбачыў, там у студэнцкім скверыку, ну ты памятаеш, з табой яшчэ Насця са Светай былі. Дык вось, менавіта тады я зразумеў, што ты будзеш маёй. Па вачах. Я быў трохі нападпітку, але гэта толькі падбадзёрвала мяне. Потым я колькі разоў бачыў цябе ва ўніверсітэце, ты не звяртала на мяне ўвагі, непрыступная дзіва, так бы мовіць. І гэта, шчыра кажучы, працяглы час збівала мяне з панталыку. Я не мог адважыцца. Тым больш ты старэй мяне на два гады. Дапамог «кантакт». Я, вядома, не ў захапленні ад гэтых віртуальных прастораў, але рэч гэта сапраўды карысная. У «кантакце» я цябе і адшукаў, і першае, што кінулася мне ў вочы, гэта твае інтарэсы: тыя кнігі і фільмы, якія ты пазначыла сваімі ўлюбёнымі: Джордж Оруэл,[8] Кундэра,[9] Картасар,[10] Кустурыца,[11] Паланскі,[12] Дэвід Лінч,[13] Фасбіндэр.[14] І ведаеш, я адчыніў цябе ў новым свеце. Адразу ж знікла ўражанне аб легкадумнай ванільнай похве з пранізлівымі сінімі вачыма. Перада мной паўстала дапытлівая дзяўчына з не затлумленай усялякім смеццем цвярозай свядомасцю, дзяўчына з вытанчаным густам, у маім разуменні, правільнай эстэтычнай накіраванасцю і светлымі поглядамі на жыццё. Я знайшоў свой ідэал.
Іра шчыра ўсміхнулася, а пасля паднялася на ногі. Падышла да Дзяніса, ласкава ўзяла яго загрудкі.
— Скажы, што падлізваешся?