Канвеер

22
18
20
22
24
26
28
30

— І не падумаю.

Дзяніс пачаў вызваляцца з-пад яе рукі, але Іра не дазволіла.

— І ўсё ж, — змірыўся ён, — рыжыя людзі — цікавы феномен чалавецтва і майго жыцця прынамсі. Шчыра кажучы, паў гады таму, да дзяўчын з такім колерам валасоў я ставіўся негатыўна. Насамрэч рыжыя людзі не вылучаюцца прыгажосцю. Ёсць, вядома, выключэнні, але іх вельмі мала, як у, прыватнасці, і саміх золатавалосых стварэнняў.

— А як жа ірландцы і шатландцы — сярод іх каля дваццаці адсоткаў рыжых, і я б не сказала, што яны непрывабныя. Ірландцы — самы прыгожы рыжавалосы народ.

— Гэта таму што іх продкамі былі кельты.

— Гэта я і без цябе ведаю.

— Цікава, а кім былі твае продкі?

Іра задумалася.

— Табе не здаецца, што ў нас сёння з табой асаблівы дзень?

— Не, наадварот — самы звычайны, — ён паглядзеў на наручны гадзіннік. — Адзінае, — я ўпершыню сяджу з табой на даху дома.

— А мне здаецца, — настойліва сказала яна. — Занадта шмат тэм, пытанняў, спрэчак, успамінаў. Чаму такога не было раней?

— І праўда, чаму? Нам жа як раз усяго гэтага не хапала.

— Вось менавіта…

Яны змоўклі і толькі зараз адчулі, якім гарачым было паветра. У Дзяніса спацелі падпахі, але ён ведаў, што Іра звыкла адносілася да яго мужчынскіх пахаў.

— Горача, — сказала яна.

— Дык рускія ці палякі? — заладзіў Дзяніс. — Палякі ці рускія?

— Палякі і габрэі, — супакоіла яго Іра. — Палякі па бацькавай лініі, а габрэі па матчынай.

— Ага, цяпер зразумела, ад каго ў цябе такія вялікія вочы.

— Верагодна ад бабулі.

— А валасы?