— Усё гэта дзэн-будызм…
Дзяніс задумаўся, успамінаючы аб сваіх бедных ведах па гэтай будыйская плыні і спытаў:
— Значыць у прасвятленне?
— Менавіта.
Іра ўсхапілася на ногі і пачала бегаць па даху, як маленькае дзяўчо, у пошуках невядомай рэчы.
— Што згубіла? — спытаў Дзяніс.
— Мне патрэбна штосьці, што падобнае на палку.
Дзяніс здзіўлена хмыкнуў. Іра, у сваю чаргу, забегла за вентылятарны калектар, які знаходзіўся пасярэдзіне даху, і знікла з полю яго зроку.
“Толькі б не ўбілася ў мазут, — падумаў ён, — бо потым увесь дзень будзе зліцца на сябе і адначасова папракаць, што я загадзя не адгаварыў яе ад гэтай дурацкай задумы”.
Іра выйшла з-за калектара, трымаючы ў руцэ невялікую сталёвую загваздку, якая Бог ведае адкуль там аказалася. Яна падышла да Дзяніса і, лёгка ўзмахваючы ёй, нібы чароўнай палачкай, уладным голасам прамовіла:
— Спытай у мяне пра што-небудзь, пра што заўгодна, і я пасродкам нелагічнага адказу, раскрыю перад табой сапраўдную сутнасць рэчаў.
"Так, цяпер яна пачала дурэць. Ну што ж".
— Якія на мне сёння трусы?
— Гэта несур"ёзнае пытанне, — сказала Іра і дакранулася загваздкай да яго пляча.
— Ты сама сказала аб чым заўгодна.
— Добра, тады паставім пытанне так: спытай аб тым, што цябе найбольш хвалюе ў дадзены момант.
Што яшчэ магло яго не хваляваць, як яе беспадстаўныя слёзы. Але прычына, вядома, існавала, і ён гэта добра ведаў. Па-усяму было відаць, што Іра спрабавала гуляць у дзэн-будызм.
“Што ж, трэба гэтым карыстацца, — падумаў Дзяніс. — Засталося толькі сфармуляваць пытанне”.
— У мяне ўзнікла такое адчуванне, што ты хочаш мне аб нечым расказаць, аб нечым вельмі важным. Я разумею, што ўсё адбывалае на гэтым даху было цудоўнай прэлюдыяй, якая даволі моцна разагрэла нас і мяне, у прыватнасці, таму я жадаю ведаць, што ты хочаш мне расказаць.
Па выразе яе твару стала бачна, што яна чакала такога пытання, нават прагнула яго. Іра падціснула вусны і выпусціла з рукі сталёвую загваздку. Тая ляпнулася аб руберойд і разам з Дзянісам знерухомела ў чаканні. Іра села насупраць, абхапіўшы калены рукамі, як быццам ёй было холадна. Яна нагадвала Цалёвачку: такую ж маленькую і безабаронную. На імгненне твар яе зрабіўся сентыментальным, але толькі на імгненне, яго хапіла роўна на адзін яе ўздых і яна сказала: